суббота, 12 августа 2023 г.

Саюзныя рус-бел біарэаліі.

У сучасных жорсткіх, саўковых умовах гадуюцца цэлыя статкі поўнасцю залежных ад пастыраў, - паслухмяных амаральных прыстасаванцаў-маргіналаў. Бэсцяцца чорныя зграі даносчыкаў і катаў, што заўсёды гатовыя выканаць любы шалёны загад свайго, шчыра любімага правадыра, карміцеля. Злачынец выступае на міжнароднай арэне з хвосткім бізуном у бязлітаснай руцэ. І ягоны гарласты халоп-памагаты, нястомны вораг "буржуазных националистов." Дзіўны прыхільнік традыцыйнага: шавінісцкага, мілітарысцкага, - фашысцкага "русского мира."

Гэта нашыя агульныя, савецкія начаткі. Пытаеце: "Калі ўжо будуць ім канчаткі?" - Праглядайце часопіс "Карты на сяле". Там ёсць сакрэтныя інструкцыі, якія шыфруюцца паміж радкамі, задам наперад. Для надзейнай канспірацыі ад крымінальных улад. Няхай згіне цемра ў РФ і РБ. Зазірне сонца і ў наша ваконца. Змагаемся за чалавечую свабоду. Абяцаем адно: ратаваць ад непазбежнай расплаты дзвух завадатараў агрэсіўнай, захопніцкай, крыважэрнай вайны мы, канешне, не будзем. Адкажа за ўсё і гаспадарскі, карыслівы клан вынішчальнікаў.

Стары капрал-настаўнік.

Комментариев нет:

Отправить комментарий