среда, 9 августа 2023 г.

Апошнія гульні Садружнасці.

Бо дадзеныя спартыўныя гульні вымушаны праводзіць (замест Алімпіяды-24) злачынны дуэт гранічна амбіцыйных палітычных трупаў. Першы мярцвяк, узурпатар улады сам падпісаў сабе смяротны прыгавор летам 2020-га года. І пасля таго жніўня аграном метадычна ўмацоўвае звярыны тэрор супраць цярплівага беларускага народа. Раз'юшаны лідэр закопвае сябе ўсё глыбей у рэпрэсіўны, паўночна-заходні "кавалак зямлі." Помсціць нягоднікам, якія з ім нязгодныя. У здрадніка кожны сезон жніво - ударна косіць апазіцыянераў-мярзотнікаў.

Другі (сама)забойца стаў смяротнікам і нябожчыкам 24 лютага 2022 года, калі ён здзейсніў бязлітасную і вар'яцкую, - захопніцкую агрэсію супраць суверэннай Украіны. Дэспат кінуў нахабны выклік усяму цывілізаванаму, дэмакратычнаму свету. Разам са сваім паплечнікам, сатэлітам-карнікам. Напэўна ляснецца імперыялістычная фашысцкая Саюзная Дзяржава і астатнія, - імперскія структуры СНД-серпентарыя. Сканае самаўладная трупэрня. Але яе апаненты: свабодныя, добрыя, сумленныя, адказныя людзі і каханне, - ЗАСТАНУЦЦА.

"Абяцанка - цацанка, дурню - радасць." Замест бальшавіцкага камунізма: камандна-адміністрацыйны, наменклатурны, бюракратычны парт/апарат, дакладней - чэкісцкія кампетэнтныя органы давялі насельніцтва Расіі да рабаўніцкай "спецыяльнай ваеннай аперацыі." Чырвоныя апрычнікі ўтварылі культ/масавую крывавую лазню. Адказ абаронцаў міра адэкватны. "Больш за ўсіх баіцца той, каго баяцца многія" (лат.).  

З адказам лютым злодзеям згодны Маякоўскі, вершам "Долг Украине": 

"...эта мова/ величава и проста: 

"Чуешь, сурмы заграли,

час расплаты настав..."

Апошнія два радкі - пераказ паэтам "Інтэрнацыянала" даўно рэпрэсаванага яго перакладчыка Міколы Варанога, "ворага народа." Таварышы квазі-інтэрнацыяналісты, гоп-ура-патрыёты: Go home! Знайшлі дурную гульню драпежнікі-рэцыдзівісты - забітымі людзьмі кідацца.

Сакратар Пабеданосікава канцэлярыст Аптымістэнка.

Комментариев нет:

Отправить комментарий