Ціль Уленшпігель: "Попел Клааса стукае ў маім сэрцы". Спадзяюся, што дасціпныя асобы даўно ведаюць і разумеюць тую трагічную гісторыю. Патрыятычныя сыны айчыны самі ўсё ўсвядомяць.
Сягоння ў нас - Дзень Волі, 105-я гадавіна абвяшчэння незалежнасці БНР. Нашчадкі паўстанца Кастуся Каліноўскага, попел змагара зноў грукае ў нашы сэрцы. Яська-Гаспадар з-пад Вільні заклікае беларускі народ да барацьбы за сапраўдную волю і добрую, - чалавечую долю. Супраць мясцовых злодзеяў, цемрашалаў, карнікаў, з іх здзекамі і гвалтам над прагрэсіўнымі людзьмі і грамадствам. Бо ўлады - свае гульцы ў чужой, акупацыйнай камандзе.
Што пра панскую службу лясник Міхал казаў? - "Няхай яна будзе праклята!" Спачуванні Якуба Коласа ўсім арыштаваным і "збеглым": "Мой родны кут, як ты мне мілы!../ Забыць цябе не маю сілы!" Чарговае смуткавае "Развітанне з радзімай". Рыхтуем адлуп рэакцыйнаму, рэпрэсіўнаму, злачыннаму рэжыму. Сатэліту далі спец.загад: прыняць удзел у знішчэнні суверэннай Украіны. Напярэдадні ўласнай вымушанай, прымусовай самаліквідацыі.
Попел майго бацькі, пілота-знішчальніка, які загінуў пад Арлом "за свободу и независимость нашей родины" супраць фашыстскіх захопнікаў, стукае і ў маім сэрцы. Той кліча да перамогі справядлівай і адказнай Волі над сучасным, - статкавым і саўковым, бальшавіцка-чэкісцкім неафашызмам. Нагадаю першыя радкі тутэйшай, нашай "Марсельезы":
Мы выйдзем шчыльнымі радамі
На вольны родны свой прастор.
Хай воля вечна будзе з намі,
А гвалту мы дамо адпор!
Няхай жыве незалежная, дэмакратычная Беларусь! Разам з братэрскай Украінай, якая другі год гераічна і ўпарта змагаецца з перадапошнім імперыялістычным монстрам. З дапамогай цывілізаванага света.
Комментариев нет:
Отправить комментарий