Гэта не я першы сказаў, пра хрэн і пра вочы. Так сакавіта выказваўся яшчэ ў 1866 годзе Ціхан Пратасавіцкі з п'есы Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча "Пінская шляхта". Знакаміты выраз сёння вельмі актуальны, у дачыненні да аднаго ваяўнічага таварыша. Хрэн табе ў вочы, - той расліне прозвішчам падобны! Твае напалеонаўскія планы і твайго гаспадара ніколі не здзейсняцца. No comment, кажуць палітычныя аглядальнікі, тлумачэнні потым. А Пінск назаўсёды застанецца ў маім сэрцы, - В.К.Б. Няхай жыве, хто з кім хоча, - дазваляў нават сам кручкатвор Кручкоў.
Дарэчы, нашу родненькую, традыцыйную нацыянальную мега-спадчыну, п'есу Янкі Купалы "Паўлінка" з перапуду таксама забароняць. За шчырыя словы яе галоўнай гераіні пра свайго каханага хлопца Якіма Сароку, настаўніка з мужыкоў. Паўлінка гаворыць цётцы:
"Калі ён такі добры, такі разумны, што і сказаць не магу... Кніжкі мне прыносіў... Хораша так аб усім расказваў... як трэба жыць, як людзей трэба ўсіх любіць, і шмат чаго. І любіць жа ён гэтых людзей зусім неяк не так, як мы любім. Гэта ж трэба ведаць, сколькі мой тата на яго ўсякай дарэмшчыны нагаварыў і ачарніў, а ён хоць бы што. "Ведама, кажа, чалавек: яму нешта абышло ці не спадабалася, ды і помсце. У нас, кажа, усё ідзе не так, як трэба. Людзі, кажа, у нас, як звяры: адзін на другога кідаецца, адзін другога цкуюць, пад'юджваюць, ненавідзяць адзін аднаго. Змалку дзён, кажа, прывыкаюць у нянавісці жыць. Змалку дзён іх да гэтага вучаць і дома, і за домам. Сляпыя, кажа, усе сляпыя. Адзін над другім не маюць ніякай літасці, хоць усіх душаць зверху(!) ўсялякія пошасці ды злыдні".
Апошнія словы Паўлінкі можна разглядаць як паклёп на вярхі, адкуль распаўсюджваюцца небяспечныя для людзей, шкодныя хваробы. З дапамогай угодлівых пераймальнікаў першых злодзеяў, - халопаў, прыстасаванцаў і халуёў, мутантаў. Лагічны вынік сучаснай эпідэмічнай навалы - перараджэнцы, вырадкі, пачвары, што пагражаюць існаванню ўсяго чалавецтва. Які прарочы спектакль, родасны жартоўным "Тутэйшым". З іх крымінальна-жудасным воклічам: "Беларусь для беларусаў!"
Паспрабуйце і вы той доўгі крамольны маналог прамовіць са сцэны на ўсю залу, слухачам і гледачам. Пойдуць скаргі і даносы на памочніцу забастоўшчыка. Зацікавяцца кампетэнтныя органы, за спробу злачыннай змовы з гадам супраць вышэйшай улады. Ад кніжак да афішак - адзін крок. Усё жа, асветніка ў канцы павязалі. Паўлінка: "Якімку арыштавалі! Маю зорачку ясную арыштавалі. (Дзіка.) Ха-ха-ха! Звяры сляпыя!!!" (Як сноп валіцца на зямлю). Гранічна каротка абагульніла ўсё. Яе бацька Сцяпан, панура: "Каханенькія, родненькія, дзве дзюркі ў носе і сканчылося". Заслона. - Такі вось сумны фінал добрай камедыі, гісторыі.
Тыя героі не дажылі да сённяшніх часоў і правадыроў, якія нянавісць, гвалт, жах зрабілі сваёй выратавальнай зброяй. "Вакол здрада! Усіх падазроных мярзотнікаў, майданутых пратэстуноў - за краты!" Але інтэгратарам не забіць галоўныя і неўміручыя - чалавечыя якасці-каштоўнасці: веру і розум, надзею, любоў і родасныя тым подзвігі. - Зазірне сонца і ў наша ваконца. Калі народу, зусім няродны бацька, што занадта заседзіўся на топ-пасадзе, нарэшце, гопнецца. У параўнанні са злосным, фанабэрыстым шкоднікам, пан Адольф Быкоўскі - проста анёл.
Хрэн вам у вочы, даўнія ворагі беларускага, украінскага, літоўскага, польскага - еўрапейскіх народаў. Нахабны ўсходні сусед разам з паплечнікам імкнецца знішчыць нашчадкаў славутых ВКЛ і РП. Годным адказам на іх паганскую гвалтоўную акцыю маецца быць наша салідарная, натуральная рэакцыя і цывізаванага, дэмакратычнага света. - Накіраваная супраць агрэсіўных замахаў вар'ятаў. Санітары, шпрыц: эпідэмію крыважэрных злачынцаў неабходна спыніць. Бо тых бездухоўная і бессэнсоўная, амаральная і разрушальная, - комплексная галеча можа перакінуцца на іншыя краіны і кантыненты планеты.
З ура-інтэрнацыяналістамі - ніякіх кампрамісаў. Няма дурных. Бо працягнуь, як казаў Мікалай Гогаль: "москаля везть". Бясконца і вёртка маніць, хлусіць. + Кожнаму - сваё. Нізы паміраюць, губляюць жыццё - вярхі самааддана гуляюць у хакей. Трэба ж трымаць спартыўную форму.
Няхай жывуць гераічная Украіна і вольная Беларусь! Ды іх сябры.
Комментариев нет:
Отправить комментарий